Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 3 человека

Рэспубліканская добраахвотная акцыя «Тыдзень лесу»

Дата: 4 апреля 2022 в 08:37
Автор: Кот Е. А.
94 просмотра

З 9 па 16 красавіка 2022 года ў Беларусі пройдзе рэспубліканская добраахвотная акцыя «Тыдзень лесу», прымеркаваная да Года гістарычнай памяці. Традыцыйна арганізатарам мерапрыемства выступае Міністэрства лясной гаспадаркі Рэспублікі Беларусь.

Галоўнай мэтай акцыі з'яўляецца прыцягненне ўвагі грамадскасці да неабходнасці беражлівых адносін да ляснога фонду. Асаблівы акцэнт пры гэтым робіцца на рабоце з падрастаючым пакаленнем.

У гэтым годзе Тыдзень лесу ладзіцца ўжо ў пятнаццаты раз. За ўвесь час акцыя палюбілася беларусам, многія сталі яе пастаяннымі ўдзельнікамі. Актыўны ўдзел у Тыдні лесу прымаюць не толькі сем'і, але і працоўныя калектывы, грамадскія арганізацыі, прадстаўнікі органаў дзяржаўнага кіравання.

Так, толькі ў 2021 годзе рукамі працаўнікоў лесхозаў і валанцёраў было высаджана больш за 33 мільёны сажанцаў. Новы лес быў створаны на плошчы каля 7,15 тысяч гектараў. Усяго работы былі арганізаваны на 2 928 аб'ектах. Акрамя таго, летась на працягу сямі дзён у лясах было ўбрана больш за 2,97 тысячы кубаметраў смецця і захламленасці. Работнікі лясгасаў і валанцёры таксама падрыхтавалі да летняга сезона месцы масавага адпачынку, адрэстаўравалі 139 аб'ектаў, заклалі некалькі дзясяткаў памятных алей па ўсёй краіне.

Па традыцыі, Мінлясгас адзначыць самых крэатыўных удзельнікаў акцыі. Для гэтага валанцёрам неабходна зрабіць крэатыўнае фота ці відэа і размясціць іх у сацыяльных сетках з хэштэгамі #НеделяЛеса2022 і #ТыдзеньЛесу2022. Пасля гэтага неабходна чакаць вынікаў адзнакі журы. Будзе абрана адразу 10 пераможцаў, якія атрымаюць памятныя сувеніры ад беларускіх леснікоў.

Стаць удзельнікам акцыі можа кожны. Для гэтага дастаткова звярнуцца ў бліжэйшы лясгас або лясніцтва і заявіць пра сваё жаданне. Лесагаспадарчыя ўстановы забяспечаць валанцёраў неабходным інвентаром і пасадачным матэрыялам, а таксама пакажуць аб'екты, якія маюць патрэбу ў пасадцы лесу.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.