Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 3 человека

Поисково-исследовательский отряд "Милосердие"

Дата: 2 апреля в 15:51, Обновлено 16 октября в 11:20
Автор: Кот Е. А.

Ішоў грозны 1941 год

 У гісторыі нашай краіны шмат слаўных і трагічных падзей.   Але і ў самыя змрочныя часы Вялікай Айчыннай вайны,   калі не было, здавалася  ніякага пробліску пад свінцова-чорнымі фашысцкімі хмарамі, людзі верылі ў перамогу. Без ваганняў ішлі, калі патрабавалася на смерць – але не скарыліся  ворагу.  Гэта аб іх гранітную цвердасць і непахісную смеласць  і мужнасць  разбілася жалезная машына гітлераўскага  вермахту.  Яны злажылі свае галовы, каб мы радаваліся сонцу, прадаўжалі жыццё,  каб мы жылі..

Сення мы ўспомнім слаўныя і трагічныя старонкі барацьбы землякоў за нашу будучыню.

Васіль Захаравіч Корж  арганізаваў дзве баявыя групы. Адну групу ўзначаліў сам, другую – Карасёў.  Група Карасёва абстрала  калону нямецкіх  аўтамашын, якіх суправаджалі матацыклісты.  Забілі 7 фашыстаў, сярод якіх 1 афіцэр.  Але падабраць трафеі не ўдалося. Тры машыны, якія ехалі ззаду, спыніліся і адкрылі шаленую страляніну. Прыйшлося адысці.

Група Каржа натыкнулася на немцаў у весцы Баравая. Калі сцямнела камандзір паслаў  двух разведчыкаў у рыбгас, што знаходзіўся недалека ад вескі. Байцы вярнуліся і далажылі,   што немцы  паехалі на Жыткавічы. Па дарозе абстралялі лес.

Васіль Захаравіч Корж  ладзіў рэйды па весках, каб  падбадзерыць людзей. У кожным населеным пункце байцоў акружалі жыхары ад малога да  вялікага, задавалі пытанні, у якіх гучала трывога за лёс радзімы.

Свае гутаркі Корж заканчваў так:

  • Таварышы! Мы партызаны. Колькі нас – гэта ваенная тайна. Людзі слухалі і гаварылі: - вядома немцы не самі сябе абстрэльваюць.
  • Вось бачыце,- падхопліваў Корж,- значыць не баімся мы немцаў, калі сярод белага дня ездзім па зямлі, якую яны лічаць заваяванай. І прызываем вас, дарагія таварышы, дапамагаць Чырвонай Арміі і нам. Ні зярнятка, ні грама мяса, ні кроплі малака акупантам! Хавайце ўсе. Няхай не будзе сярод вас здраднікаў. А калі такія знойдуцца – вось вам наша партызанскае слова : жывым ім  не быць!
Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.