Подзвiг юнака

Дата: 2 апреля 2024 в 15:54, Обновлено 16 октября 2024 в 11:24
Автор: Кот Е. А.

Подзвiг юнака

Аляксандр Давідовіч 18-гадовы юнак  першае ўдалае баявое хрышчэнне атрымаў у баю каля вескі Юркевічы.  На лясной дарозе паказалася аўтамашына з ворагамі. Раздаўся моцны выбух… Уцалелых фашыстаў  скасілі трапныя стрэлы партызан. Нікому не ўдалося ўцячы. Падабралі трафеі – зброю, боепрыпасы і зніклі ў лесе. Праз некалькі дзён Аляксандр  разам з баявымі сябрамі замініраваў дарогу ля вескі Бялеў. Былі знішчаны дзве варожыя  машыны і бронетранспарцер. Трафеі былі вялікімі, Давідовіч узяў з кабуры забітага афіцэра надзвычай зручны парабелум, з якім прайшоў амаль усю вайну.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.