Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 3 человека

Так наблiжалася Перамога

Дата: 2 апреля в 15:54, Обновлено 16 октября в 11:23
Автор: Кот Е. А.

Так наблiжалася Перамога

На тэрыторыі нашага раёна дзейнічала падполле. Кіраўніком быў Ермалай Яфімавіч Гораў, ляснічы Юркевіцкага лясніцтва . Падпольшчыкі  распаўсюджавалі газеты і лістоўкі, перадавалі  звесткі аб дыслакацыі ворага, руху эшалонаў на чыгунцы, атрымлівалі магнітныя міны і ўстанаўлівалі іх на цягнікі.  Спалілі гарадскую ўправу, сенную і зернавую базы,  дом здрадніка Германа.  Шмат урону наносілі падпольшчыкі ворагам. І тыя жорстка помсцілі.

4 снежня 1943 ворагі наляцелі  ў хату Горава з вобыскам. Відаць нешта пранюхалі, а хутчэй за ўсе атрымалі данос. Гораў трымаў дома ўсе, што перадавалі   яму  з атрада.  У хаце нічога не знайшлі, а калі выйшлі  на двор, то здраднік убачыў, што да стога  ў двары пратаптана сцяжынка, а сена не кранутае. Пачалі разварочваць стог, і на снег  паляцелі магнітныя міны,  шашкі толу, лістоўкі…

Горава прама тут, на двары, пачалі по-зверску збіваць, потым пацягнулі ў жандармерыю. Магіла яго невядома.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.